У Ісландыі пасля землетрусу здарылася вывяржэнне вулкана

Вывяржэнне вулкана ў Ісландыі

Вывяржэнне вулкана ў Ісландыі / Reuters

У Ісландыі пасля землятрусу адбылося сур'ёзнае вывяржэнне вулкана, лава пагражала суседняму гораду, піша Reuters са спасылкай на Метэаралагічнае ўпраўленне краіны. Агенцтва нагадвае, што ў лістападзе ўлады эвакуявалі ў тым раёне амаль 4000 жыхароў рыбацкага гарадка Грындавік і закрылі геатэрмальны курорт "Блакітная лагуна" — таксама асцерагаліся вывяржэння вулкана. Але тады ўсё абышлося.

Гэтым разам вывяржэнне пачалося на поўнач ад Грындавіка, усяго ў некалькіх кіламетрах ад горада. Расколіны ў зямлі цягнуліся ў бок населенага пункта. "Сейсмічная актыўнасць разам з вымярэннямі з дапамогай GPS-прылад паказваюць на тое, што магма рухаецца на паўднёвы захад і вывяржэнне можа працягнуцца ў напрамку Грындавіка", — заявілі ў Метэаралагічным бюро.

Расколіна на зямлі склала каля 3,5 км і хутка расла. У секунду выкідалася да 200 кубічных метраў лавы — гэта ў некалькі разоў больш, чым падчас папярэдніх вывяржэнняў у гэтым раёне. Дададзім, што ад Грындавіка да сталіцы Ісландыі Рэйк'явік — усяго 40 км. Аэрапорт каля Рэйк'явіка не закрывалі. Але самалёты выляталі з затрымкамі.

Reuters нагадвае, што Ісландыя размешчаная паміж Еўразійскай і Паўночна-Амерыканскай тэктанічнымі плітамі. Яны рухаюцца ў процілеглых кірунках і правакуюць землятрусы і вывяржэнні вулканаў.

В Исландии после землетрясения случилось извержение вулкана
Выкід лавы было большы, чым звычайна падчас землятрусаў у гэтым раёне / тут і далей фотаReuters
В Исландии после землетрясения случилось извержение вулкана
В Исландии после землетрясения случилось извержение вулкана

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі