У Іванаве са школы звальняюць настаўніцу, асуджаную за абразу міліцыянтаў

У Іванаве са школы звальняюць настаўніцу, асуджаную за абразу міліцыянтаў

Настаўніцу рускай мовы і літаратуры з 30-гадовым стажам Алену Пуцыковіч звальняюць з сярэдняй школы №4 Іванава, паведамляе сайт "Першы рэгіён".

Пра гэта жанчына даведалася 17 чэрвеня, калі прыйшла да дырэктара школы. Ёй паведамілі, што ва ўстанову прыйшоў дакумент ад пракурора пра яе прысуд і гатовы загад на яе звальненне.

"На руках ужо ёсць скасаванне кантракту. Прычынай звальнення стала тое, што я была асуджаная і прысуд набыў законную моц", — кажа настаўніца.

Цяпер яна знаходзіцца ў працоўным адпачынку. Афіцыйна беспрацоўнай Пуцыковіч будзе лічыцца з 2 ліпеня.

14 красавіка суд Іванаўскага раёна прызнаў настаўніцу вінаватай па артыкуле 188 Крымінальнага кодэкса "Паклёп". Падставай сталі рэпосты з тэлеграм-канала пра міліцыянтаў. Алене Пуцыковіч прызначылі пакаранне — 2,5 года "хатняй хіміі. Таксама яна абавязаная выплаціць кампенсацыю за маральныя пакуты двум міліцыянтам — па 1500 рублёў кожнаму.

Спроба абскардзіць прысуд у Брэсцкім абласным судзе была безвыніковай. У Вярхоўным судзе яна вырашыла не абскарджваць, бо лічыць гэта бессэнсоўным.

У Іванаве са школы звальняюць настаўніцу, асуджаную за абразу міліцыянтаў
Паведамленне аб звальненні Алены Пуцыковіч / 1reg.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі