У каго ў Беларусі найбольш вырас заробак за 5 гадоў

Вывучылі звесткі Белстата

Вывучылі звесткі Белстата / @rubanau_collage

За апошнія пяць гадоў, паводле афіцыйных звестак, медыянны заробак у Беларусі вырас на 76%. Яго павелічэнне назіралася ва ўсіх сферах эканомікі. Цяпер ён складае 1499 рублёў, і гэта на 99 рублёў, або 7%, больш, чым у траўні 2023 года.

Еўрарадыё вывучыла звесткі Белстата па сферах дзейнасці і даведалася, у каго медыянны заробак у Беларусі змяніўся больш за ўсё за апошнюю пяцігодку.

Інфармацыя і сувязь

Традыцыйна самымі высокімі заробкамі ў Беларусі могуць пахваліцца IT-спецыялісты. Медыянны заробак у лістападзе 2019 года ў сектары склаў 1956 рублёў і за пяць гадоў прадэманстраваў рост на 62% — у лістападзе 2023-га ён ужо быў роўны 3171 рублю.

Цікава, што рост заробкаў з году ў год у IT-сферы быў нестабільным. Калі ў лістападзе 2021 года медыяна была роўная 2756 рублям, то ў лістападзе 2022-га яна знізілася да 2669. Хутчэй за ўсё, гэта адбылося на фоне поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну і адтоку вялікай колькасці кадраў за мяжу.

Адукацыя

Мы ўжо пісалі пра тое, што сітуацыя з заробкамі ў адукацыі — адна з самых сумных у краіне. Тут таксама фіксуецца адзін з самых маленькіх прыростаў медыяннага заробку за пяць гадоў — 61%, з 680 рублёў у 2019 годзе да 1098 рублёў на канец 2023-га. У перыяд з мая па лістапад 2023 года медыяна ў настаўнікаў вырасла на 68 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі