У Кіеве працягваецца вайна з помнікамі, на гэты раз каля парламента
Невядомыя апаганілі помнік удзельнікам студзеньскага паўстання 1918 года.
Ён усталяваны каля будынка ўкраінскай Вярхоўнай Рады ў гонар рабочых, бальшавікоў і эсэраў, якія загінулі ў баях супраць войскаў Цэнтральнай Рады Украінскай Народнай Рэспублікі.
Як паведамляе РІА "Новости", невядомыя зрабілі на помніку надпіс у падтрымку ўкраінскіх нацыяналістаў, а скульптурную выяву сцяга размалявалі чорна-чырвонай фарбай (колеры сцягу ўкраінскіх нацыяналістаў).
Нагадаем, у нядзелю ў Кіеве сотнямі людзей быў знесены помнік Леніну на Бесарабскай плошчы, усталяваны ў 1946 годзе. Была распачатая крымінальная справа па факце масавых беспарадкаў.
Фота — shukach.com, maps.interesniy.kiev.ua