У Кіеве прайшоў марш памяці загінулага ў Мінску Андрэя Зельцэра
У Кіеве прайшоў марш памяці загінулага ў Мінску 31-гадовага Андрэя Зельцэра. У акцыі ўзялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек. Калона прайшла па цэнтральных вуліцах пад бел-чырвона-белымі і ўкраінскімі сцягамі. Удзельнікі маршу скандавалі "Андрэй Зельцэр — герой Беларусі", паведамляе Радыё Свабода.
Айцішнік Андрэй Зельцэр загінуў у перастрэлцы, калі ў яго кватэру ўварваліся супрацоўнікі КДБ у цывільным. Тады ж быў смяротна паранены афіцэр спецпадраздзялення КДБ "Альфа" Дзмітрый Федасюк. Жонка Зельцэра, Марыя Успенская, затрыманая.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.