У Кіеве спадзяюцца ў бліжэйшы час вызваліць з палону большасць "азоўцаў"

У Кіеве спадзяюцца ў бліжэйшы час вызваліць з палону большасць "азоўцаў"

У Кіеве спадзяюцца ў бліжэйшы час вызваліць з палону асноўную частку "азоўцаў". Пра гэта заявіў у сераду кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў. Паводле яго слоў, вызваленне плануецца здзейсніць паэтапна. Галоўная ж задача — вызваленне з расійскага палону каманднага складу "Азова" (сярод іх — камандзір палка, Герой Украіны Дзяніс Пракапенка). Пытаннямі вызвалення/абмену палонных якраз даручана займацца ГУРу.

Полк "Азоў" разам з іншымі ўкраінскімі падраздзяленнямі больш двух месяцаў абараняў Марыупаль (амаль увесь час у акружэнні). Нарэшце камандаванне ў Кіеве дазволіла здацца. Мінабароны РФ сцвярджае, што ў сярэдзіне траўня здаліся 2,4 тысячы байцоў. Ёсць звесткі, што некалькіх украінскіх камандзіраў "для следчых дзеянняў" вывезлі ў Маскву ў следчы ізалятар "Лефортава".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі