У Кіеве заявілі, што Расія пасля 1 лістапада можа ўвесці войскі ў Беларусь

У Кіеве заявілі, што Расія пасля 1 лістапада можа ўвесці войскі ў Беларусь

Расія пасля 1 лістапада можа ўвесці войскі ў Беларусь. Такую заяву зрабіў сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў, паведамляе rbc.ua. Ён выступіў падчас Кіеўскага форума па бяспецы. Данілаў перакананы, што Масква будзе рабіць усё, каб захаваць свой уплыў у Беларусі. Таму немагчыма спрагназаваць, які будзе вынік у беларускіх пратэстаў, якія працягваюцца больш за два месяцы.

Аляксей Данілаў лічыць, што ўвядзенне расійскіх войскаў у Беларусь можа стаць вялікім выклікам і для Украіны, і для Польшчы і Літвы. Ён падкрэслівае, што на рашэнне Масквы паўплываюць вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Малдове, прызначаных на 1 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі