У Кітаі ўтойванне сімптомаў каранавіруса стала крымінальным злачынствам
Напаўпусты аўтобус у Пекіне / Reuters
Кітайскія ўлады прыраўнялі да крымінальнага злачынства ўтойванне гісторыі падарожжаў і сімптомаў каранавіруса. Хворым з тэмпературай і кашлем забаронена перамяшчацца па краіне.
Таксама крымінальнаму пераследу можа быць падвергнуты чалавек, які заразіў каранавірусам іншых.
"Чалавек, які стаў крыніцай інфекцыі і прывёў да распаўсюджвання віруса, будзе абвінавачаны ў стварэнні пагрозы грамадскай бяспецы", — цытуе шэраг СМІ заяву кітайскага суда. Пакаранне за гэта — ад 10 гадоў пазбаўлення волі да пажыццёвага зняволення, ці смяротнае пакаранне.
Колькасць тых, хто заразіўся новай каранавіруснай інфекцыяй Covid-19, па дадзеных на раніцу 16 лютага перавысіла 69 тысяч чалавек. Ад пнеўманіі, выкліканай вірусам, памерла 1665 чалавек, каля 9,5 тысяч чалавек паправіліся.
Новы каранавірус выяўлены больш як у 500 чалавек за межамі Кітая. Там зафіксавана тры смерці ад наступстваў віруса: у Японіі, на Філіпінах і ў Францыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.