У Клічаўскім раёне абрынуўся дах жылога дома

На месцы здарэння

На месцы здарэння / mchs.gov.by

У аграгарадку Нясята Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці абрынуўся дах аднапавярховага двухкватэрнага жылога дома. Як паведамляюць ратавальнікі, здарэнне адбылося 13 снежня пасля 8-й гадзіны раніцы. Ніхто з людзей не пацярпеў. Жыхары былі дома, але калі пачулі стук на даху, выйшлі на вуліцу і ўбачылі, што абрынуўся дах. У адной з кватэр на момант здарэння знаходзілася 51-гадовая гаспадыня з сынам, у іншай — 67-гадовая пенсіянерка.

Меркаваная прычына абвальвання — снегавая нагрузка, якую не вытрымала драўлянае перакрыцце на ўсёй плошчы. У выніку абвальвання даху апорныя канструкцыі дома не пашкоджаны.

Жыхароў адселяць у дом для часовага пражывання, пакуль вядуцца аднаўленчыя працы.

У Клічаўскім раёне абрынуўся дах жылога дома

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі