У Клічаве шукаюць хлопчыка, які з ільдзіны ўпаў у раку

У Клічаве шукаюць хлопчыка, які з ільдзіны ўпаў у раку

У Клічаве шукаюць сямігадовага хлопчыка, які з ільдзіны ўпаў у раку Ольса. Як інфармуе БЕЛТА, ён быў на беразе і ішоў па лёдзе, пакуль не паслізнуўся і не з’ехаў у раку. Там яго падхапіла і панесла плынь. Усё гэта бачыла дзяўчынка, якая была з хлопчыкам. Яна клікала на дапамогу, але нічога побач не было. Дзяўчынка пабегла дахаты, адкуль ужо былі выкліканыя ратавальнікі.

У чацвер пошукі выніку не далі, яны працягнуцца ў пятніцу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі