У Круглянскім раёне жанчына абліла бензінам і падпаліла былога мужа

У Круглянскім раёне жанчына абліла бензінам і падпаліла былога мужа

У адной з вёсак Круглянскага раёна 55-гадовая жанчына абліла бензінам і падпаліла былога мужа. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, адбылося гэта падчас сваркі, калі ішло сумеснае распіццё алкагольных напояў (мужчына і жанчына працягвалі жыць разам). Пацярпелы (1952 года нараджэння) шпіталізаваны, у яго тэрмічныя апёкі твару і цела.

Крымінальную справу ў дачыненні жанчыны распачалі па артыкуле “замах на забойства, здзейснены з асаблівай жорсткасцю”. Прызначаны экспертызы, праводзяцца допыты сведкаў, жыхароў вёскі. Праваахоўнікі высвятляюць матывы ўчынку жанчыны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі