У Крупскім раёне даішнікам давялося страляць, каб спыніць п'янага кіроўцу

У Крупскім раёне даішнікам давялося страляць, каб спыніць п'янага кіроўцу

У Крупскім раёне каля пасёлка Лянок супрацоўнікам ДАІ давялося страляць, каб спыніць п'янага кіроўцу на Ford Mondeo. Як паведамляе прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама, спачатку даішнікі звярнулі ўвагу, што кіроўца і пасажыр не былі прышпіленыя. Да таго ж на аўтамабілі не было задняга рэгістрацыйнага нумару. Таму супрацоўнікі ДАІ развярнуліся і паехалі за парушальнікам.

Кіроўца Ford Mondeo і не думаў спыняцца, а толькі павялічваў хуткасць. Падчас уцёкаў легкавік паехаў па полю, пасля заехаў у лес. Пасля папераджальных стрэлаў у паветра, даішнікі пачалі страляць у колы. Аўтамабіль спыніўся, а кіроўца і пасажыр кінуліся ўцякаць. Праз 500 метраў іх дагналі і затрымалі.

Экспертыза зафіксавала ў крыві кіроўцы 2,6 праміле (пасажыр быў цвярозы). Высветлілася, што ў канцы мінулага года яго пазбавілі вадзіцельскіх правоў за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення. Праводзіцца расследаванне здарэння.

У Крупскім раёне даішнікам давялося страляць, каб спыніць п'янага кіроўцу
На здымку: Удзельнікі пагоні капітан міліцыі Аляксандр Дзірко і лейтэнант міліцыі Сяргей Шчаглоў. Фота: "Крупскі веснік".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі