У Крычаве сотні дамоў былі без халоднай вады
Арганізоўваўся падвоз вады (ілюстрацыйнае фота)
У Крычаве ў Магілёўскай вобласці сотні дамоў былі без халоднай вады. Раніцай у чацвер там здарылася аварыя. Яе наступствы ліквідавалі толькі праз восем гадзін.
Як паведамляюць ратавальнікі, паведамленне аб парыве трубаправода халоднага водазабеспячэння ў мікрараёне Камсамольскім з'явілася а 9-й гадзіне. На час правядзення рамонтных работ без вады заставаліся 93 шматкватэрныя і 141 прыватны жылы дом. Арганізоўваўся яе падвоз.
Водазабеспячэнне аднавілі толькі ў 17:20.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.