У Крыме адмянілі спаборніцтвы па картынгу, дзе чакалі ўнука Пуціна

Раман Фаасэн /currenttime.tv
Раман Фаасэн /currenttime.tv

Фінальны этап чэмпіянату Расіі па картынгу перанеслі з Еўпаторыі ў Грозны. Такое рашэнне было прынятае пасля выбухаў на ваенным аэрадроме Сакі, паведамляе "Настоящее время". Аэрадром размешчаны за 20 кіламетраў ад Еўпаторыі

У гэтых спаборніцтвах у класе "міні" павінен быў удзельнічаць унук расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна — 10-гадовы Раман Фаасэн. Ён сын старэйшай дачкі Пуціна Марыі Варанцовай і яе першага мужа, грамадзяніна Нідэрландаў Ёрыта Фаасэна.

Заезды мусілі адбыцца ў Крыме 9-11 верасня.

Выбухі на аэрадроме каля пасёлка Навафёдараўка ў Сакскім раёне Крыма, нагадаем, прагрымелі 9 жніўня. Пазней стала вядома, што ў выніку выбухаў Расія страціла блізу 10 самалётаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі