У Лідзе праводзяць "эксперымент" па адраджэнні савецкіх традыцый
Арыштаваных адпраўляюць на працу
У Лідзе праводзяць "эксперымент" па адраджэнні савецкіх традыцый, піша sb.by. Асуджаных на адміністрацыйны арышт сталі адпраўляць на грамадскія працы. У прыватнасці, іх задзейнічалі на добраўпарадкаванні тэрыторыі бальніцы.
Ініцыятарам новаўвядзення стаў намеснік галоўнага лекара па гаспадарчай працы Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы Аляксандр Ванюкевіч. І гэта не дзіўна — раней ён служыў у адной з сілавых структур.
Ужо некалькі дзён 10-20 асуджаных працуюць пад кантролем міліцыянера. Прапагандысты адзначаюць, што сярод іх ёсць і арыштаваныя за падпіску на "экстрэмісцкія" тг-каналы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.