У Лідзе раварысту за мёртвага пасажыра пагражае 4 гады зняволення (відэа)

У Лідзе раварысту за мёртвага пасажыра пагражае 4 гады зняволення (відэа)

У Лідзе раварысту за мёртвага пасажыра пагражае 4 гады зняволення. Як паведамляе Лідскае тэлебачанне, спачатку п'яны мужчына заснуў за рулём легкавіка і ўчыніў ДТЗ на аўтазапраўцы, яго машына сутыкнулася з легкавіком "Сузукі". Медасведчанне зафіксавала 0,33 праміле. Высветлілася, што мужчына не меў права на кіраванне аўтамабілем, тэрмін дзеяння яго пасведчання скончыўся ў 2016 годзе.

У той жа дзень мужчына вярнуўся на аўтазапраўку на ровары і не адзін. Супрацоўнік запраўкі заўважыў на багажніку мёртвага барсука. Як вядома, гэтая жывёла занесена ў Чырвоную кнігу. У адносінах раварыста распачалі крымінальную справу, праводзіцца расследаванне. Тэрмін яму пагражае за транспарціроўку жывёлы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі