У Літве назвалі месцы Лукашэнкі і Пуціна ў рэйтынгу замежных палітыкаў

У Літве назвалі месцы Лукашэнкі і Пуціна ў рэйтынгу замежных палітыкаў

У Літве апублікаваны рэйтынг замежных палітыкаў. Ён быў складзены паводле апытання грамадскай думкі ў сакавіку 2022-га. Лідыруе ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, якому сімпатызуюць амаль 50% рэспандэнтаў (прадстаўнікі розных узроставых груп), яшчэ каля 30% "хутчэй сімпатызуюць". Сацыёлагаў гэта не здзівіла, паколькі ўвага свету прыцягнута да Украіны, якая змагаецца супраць расійскай агрэсіі. Здзівіла падтрымка літоўцамі прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона, якому сімпатызуюць амаль 17% апытаных, а "хутчэй сімпатызуюць" яшчэ 56%. У польскага прэзідэнта Анджэя Дуды каля 14% і 54%.

Пра Аляксандра Лукашэнку пазітыўна выказаліся толькі 1,5%, "хутчэй сімпатызуюць" яму 2,8%. Яго негатыўны рэйтынг — каля 70% (плюс 20% тых, якія ацэньваюць "хутчэй негатыўна"). Ва Уладзіміра Пуціна яшчэ горшыя паказчыкі. Лукашэнка і Пуцін — аўтсайдэры ў рэйтынгу.

У Літве назвалі месцы Лукашэнкі і Пуціна ў рэйтынгу замежных палітыкаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі