У Літве знайшлі кантрабандныя цыгарэты ў цягніку з цэглай з Беларусі
Кантрабанда / https://www.facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba
У Літве знайшлі кантрабандныя цыгарэты ў цягніку з цэглай з Беларусі. Агулам мытнікі выцягнулі са схованак, абсталяваных у вагонах, 110 скрынак. Кошт цыгарэт Minsk Capital QS i Fest ацанілі на 205 тысяч еўра, паведамляе літоўская Мытная крымінальная служба.
Літоўцы па-ранейшаму знаходзяць цыгарэты з Беларусі, схаваныя ў грузавых цягніках. Беларусы хаваюць кантрабанду ў вагонах з драўнянымі грануламі і вуглём, у вагонах з даламітам і вапняком, з друзам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.