У Лоеўскім раёне ўначы памёр двухмесячны хлопчык
У Лоеўскім раёне ў адной з вёсак уначы памёр двухмесячны хлопчык. Раніцай 26-гадовая маці пабачыла, што сын нежывы. Яна выклікала хуткую і міліцыю. Падчас першапачатковага агляду ніякіх пашкоджанняў на целе хлопчыка не выявілі. Следчы камітэт праводзіць праверку, інфармуе "Гомельская праўда".
Вядома, што ў сям'і выхоўваліся двое малых дзяцей.