У Магілёўскай вобласці звольнілі дырэктараў трох буйных прадпрыемстваў

Адразу тры кіраўнікі буйных прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці знятыя з пасадаў. Гэта генеральныя дырэктары адкрытых акцыянерных таварыстваў "Папяровая фабрыка "Спартак", "Магілёўскі металургічны завод" і "Бабруйсксельмаш". Такое рашэнне было прынятае 13 лістапада на паседжанні Магілёўскага аблвыканкама па выніках разгляду працы прамысловага комплекса рэгіёна ў 2014 годзе.

БЕЛТА адзначае, што асновай для прыняцця жорсткіх мер стала цяжкае эканамічнае становішча гэтых прадпрыемстваў. Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік скарыстаўся дазволам Аляксандра Лукашэнкі прымаць да 15 лістапада любыя кадравыя рашэнні, якія дапамогуць стабілізаваць сітуацыю ў рэгіёне.

Руднік падкрэсліў, што галоўныя задачы рэальнага сектара эканомікі — спраўна вырабляць і рэалізоўваць прадукцыю, своечасова выплачваць заработную плату і разлічвацца з падаткамі. І тут не можа быць зніжак. "Да новых кіраўнікоў будуць такія ж патрабаванні, як і да папярэдніх, нават больш жорстка", — сказаў кіраўнік вобласці.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі