У Магілёве міліцыянер не дазволіў дзяўчыне скокнуць з акна інтэрната
З'явілася відэа, як у Магілёве міліцыянер не дазволіў дзяўчыне скокнуць з акна чацвёртага паверха інтэрната. Яна ўжо стаяла на адліве з вонкавага боку акна, калі ў пакой прыбег участковы міліцыянер Аркадзь Высоцкі. Ён пачаў размаўляць з дзяўчынай, але яна не пагаджалася вярнуцца ў памяшканне. У нейкі момант, калі нешта адцягнула яе ўвагу, міліцыянер выйшаў з акна і схапіў дзяўчыну, уцягнуў у пакой. У гэтым яму дапамог іншы міліцыянер. Відэа з'явілася ў Telegram Міністэрства ўнутраных спраў.
Здарэнне адбылося ўдзень 13 кастрычніка. Цяпер дзяўчына знаходзіцца пад назіраннем лекараў. Міліцыя высвятляе матывы яе ўчынку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.