У Магілёве павалілі "Крэмль" (фота)

У Магілёве павалілі "Крэмль" (фота)

У Магілёве ў адным з двароў дзеці павалілі "Крэмль". У выглядзе маскоўскага Крамля была абсталяваная дзіцячая пляцоўка ў двары. 

Фатаздымак паваленага "Крамля" абнародаваў у сацсетках Алесь Сабалеўскі.

Каментатары ў сацсетках з гэтай нагоды прыгадваюць антымаскоўскае паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе. Сігнал для яго даў бурмістр Язэп Левановіч крыкам "Пара! Пара!". Магілёўцы амаль цалкам знішчылі маскоўскі гарнізон (ад 2 тысяч да 7 тысяч чалавек, паводле розных крыніцаў). Горад вярнуўся да Рэчы Паспалітай, дзе атрымаў магдэбургскае права, герб і быў ураўнаваны ў правах з Вільняй. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі