У Магілёве прызналі, што Крым — гэта Украіна

У Магілёве прызналі, што Крым — гэта Украіна

Магілёўскі аблвыканкам рэкамендаваў суб’ектам гандлю пазбягаць продажу палітычных картаў і глобусаў, на якіх Крым — гэта Расія. Такі адказ з Магілёўскага гарвыканкама атрымаў першы намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігар Барысаў.

З адказу вынікае, што магілёўскія чыноўнікі звярталіся па тлумачэнне ў Міністэрства замежных спраў Беларусі. Адтуль яны атрымалі адказ, што 27 сакавіка 2014 года Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю, якая мае рэкамендацыйны характар і падтрымлівае цэласнасць Украіны ў яе міжнародна прызнаных межах ды не прызнае зменаў статусу Аўтаномнай Рэспублікі Крым і Севастопаля па выніках праведзенага 16 сакавіка 2014 года агульнакрымскага рэферэндуму.

Варта адзначыць, што пасля з’яўлення ў Магілёве глобусаў, на якіх было пазначана, што Крым належыць Расіі, Ігар Барысаў напісаў скаргі ва ўпраўленні ідэалогіі і гандлю Магілёўскага гарвыканкама з патрабаваннем прыбраць дадзеныя глобусы з продажу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі