У Магілёве супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі журналістку дзяржаўнага СМІ

У Магілёве затрымалі супрацоўніцу дзяржСМІ / pexels.com
У Магілёве затрымалі супрацоўніцу дзяржСМІ / pexels.com

У Магілёве сілавікі затрымалі  былую рэдактарку ”экстрэмісцкага рэсурсу”, якая цяпер працуе журналісткай у дзяржаўным СМІ. Звесткі пра гэта з'явіліся ў праўладным магілёўскім тэлеграм-канале, перадае БАЖ.

На відэа ў тг-канале сілавікоў маладая жанчына кажа, што ў 2020 годзе дапамагала “экстрэмісцкаму” тэлеграм-каналу “Могилевские вести” ў пошуках інфармацыі з “дэструктыўных рэсурсаў”. Яна распавядае, што затрымалі яе супрацоўнікі ГУБАЗіКа. Потым дадае, што раскайваецца ў здзейсненым правапарушэнні.

За распаўсюд самвыдатаўскай газеты “Могилевские вести” ў 2021 годзе шэраг магілёўцаў былі пакараныя штрафамі. А на пачатку 2021-га магілёўскія сілавікі затрымалі восем чалавек за незаконны выраб і распаўсюд друкаванай прадукцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі