У Магілёве сышоў з рэек цеплавоз з чатырма пасажырскімі вагонамі

У Магілёве сышоў з рэек цеплавоз з чатырма пасажырскімі вагонамі

На станцыі "Магілёў-1" сышоў з рэек манеўровы цеплавоз з 4 пасажырскімі вагонамі. Як інфармуе прэс-служба МНС, яны былі пустыя. Здарэнне адбылося 1 кастрычніка ў 6:50. На месца выклікалі ратавальнікаў. Ліквідацыя наступстваў аварыі адбывалася з удзелам аднаўленчага цягніка, які знаходзіўся на той жа станцыі.

Ніхто з людзей не пацярпеў. Затрымка ў руху пасажырскага цягніка "Магілёў — Мінск" склала паўгадзіны.

Спецыялісты высвятляюць прычыны сыходу цеплавоза з рэек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі