У Магілёве ў "час пік" на паўтары гадзіны спыніліся тралейбусы
У Магілёве зранку 14 лютага ў "гадзіну пік" спыніліся тралейбусы. Прычынай стала аварыя на кантактнай лініі на плошчы Леніна, піша БЕЛТА.
Рух тралейбусаў спыніўся з 7.10 да 8.40 раніцы. Прычым стаў транспарт на асноўных маршрутах — №2 і №4.
У цэнтральнай дыспетчарскай тралейбуснага парка №1 патлумачылі прычыну аварыі. На яе ліквідацыю спатрэбілася прыкладна каля гадзіны.