У Магілёве ў сутыкненні легкавіка і маршруткі пацярпелі два пасажыры
У Магілёве ў сутыкненні легкавіка і маршруткі пацярпелі два пасажыры. ДТЗ адбылося каля 8-й гадзіны раніцы 30 студзеня на Першамайскай вуліцы. Як інфармуе БЕЛТА, кіроўца “Фольксвагена” падчас развароту з крайняй правай паласы руху не заўважыў маршрутку (яна ехала ў спадарожным накірунку).
Пацярпелі пасажыры маршруткі. Мужчыну завезлі ў бальніцу, а жанчына ад шпіталізацыі адмовілася.
Фота: ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.