У Маладзечне аштрафавалі актывістаў за пікет супраць будаўніцтва свінакомплексаў

У Маладзечне аштрафавалі актывістаў за пікет супраць будаўніцтва свінакомплексаў

Суд Маладзечанскага раёна аштрафаваў дваіх удзельнікаў пікету супраць будаўніцтва свінакомплексаў. Як паведамля прэс-служба Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, старшыня барысаўскай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Алесь Абрамовіч аштрафаваны на 40 базавых велічынь (8,4 мільёна рублёў), а каардынатару БХД па Мінскай вобласці Паўлу Пракаповічу прысудзілі 30 базавых велічынь (6,3 мільёна рублёў).

Раней за удзел у гэтай акцыі быў асуджаны на 7 сутак адміністратыўнага арышту актывіст экалагічнай ініцыятывы “Цана жыцця” Павел Сяргей.

Пікет з патрабаваннем неадкладна спыніць будаўніцтва свінакомплексаў каля вёсаў Соўлава і Палачаны прайшло 12 траўня ля будынку Маладзечанскага райвыканкама. Актывісты лічаць, што з’яўленне гэтых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў пагоршыць экалагічную сітуацыю.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі