У машыне расіяніна беларускія памежнікі знайшлі прадмет, падобны на бомбу

У машыне расіяніна беларускія памежнікі знайшлі прадмет, падобны на бомбу

У машыне расіяніна беларускія памежнікі знайшлі "прадмет, падобны на выбуховае прыстасаванне". Здарэнне адбылося раніцай 26 жніўня ў пункце пропуску "Брэст". Замежнік ехаў з Польшчы. Аўтамабіль Kia мае расійскія рэгістрацыйныя нумары, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

Памежнікі заўважылі падазроны прадмет падчас агляду машыны. Яго памер 5 на 9 см, ён мае драты. Прымацавана "бомба" была на дно аўто ў раёне пярэдняга пасажырскага сядзення.

Аўтамабіль ачапілі, на месца прыбылі ратавальнікі і сапёры. Праца пункта пропуску была прыпынена. Яе аднавілі каля 11-й.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі