У Маскве пасля аварыі з двума загінулымі шукаюць кіроўцу-беларуса
На месцы ДТЗ / Пракуратура Масквы
У Маскве пасля аварыі з двума загінулымі шукаюць кіроўцу-беларуса. Раніцай 2 лістапада на вуліцы 1905 года ў расійскай сталіцы грузавік наехаў на таксоўку, якая была прыпаркавана каля аўтобуснага прыпынку. Легкавік раздушыла і адкінула пад аўтобус. Загінулі 37-гадовая масквічка і 30-гадовы кіроўца, ураджэнец Ніжагародскай вобласці РФ. Жанчына села ў таксоўку перад самым з'яўленнем грузавіка. Кіроўца апошняга з месца здарэння ўцёк. У паліцыі кажуць, што падазраваным з'яўляецца 27-гадовы жыхар Беларусі Вячаслаў Півавар. Пасведчанне кіроўцы ён атрымаў у Гомельскай вобласці ў пачатку года (Півавар — ураджэнец Калінкавічаў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.