У Мазырскім раёне на пажары ў доме загінуў мужчына

У Мазырскім раёне на пажары ў доме загінуў мужчына

У Мазырскім раёне на пажары ў доме загінуў мужчына. Як паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, здарэнне адбылося ўвечары 1 верасня ў вёсцы Стараселле. Калі выратавальнікі прыбылі на выклік, у доме адбывалася адкрытае гарэнне даху. Гаспадыня, пенсіянерка 1947 года нараджэння, была на той момант у суседзяў.

Пажарныя знайшлі ў доме труп яе сына, мужчыны 1985 года. Ён жыў разам з маці і нідзе не працаваў. У выніку здарэння згарэў дах, пашкоджанае столевае перакрыцце і маёмасць у доме. Меркаванай прычынай узгарання стала неасцярожнасць пры курэнні.

Пажар з гібеллю чалавека адбыўся таксама ў Віцебскім раёне — у ноч на суботу ў вёсцы Вольгава загінуў пенсіянер 1937 года нараджэння.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі