У Мазыры некалькі дзён шукаюць зніклага падлетка: хлопчык жыў у дзіцячым доме

Дадзеныя пра Максіма Пархоменка / фота з сацыяльных сетак
Дадзеныя пра Максіма Пархоменка / фота з сацыяльных сетак

У Мазыры з 9 чэрвеня не могуць знайсці чатырнаццацігадовага выхаванца дзіцячага дома Максіма Пархоменка. Ён сышоў з працоўнага лагера ў Мазырскай школе №2 і пасля гэтага пра яго месцазнаходжанне нічога не вядома, паведамляе пошукава-выратавальны атрад "Сімуран".

Максім быў апрануты ў сіне-чорную майку, шэрыя шорты, чырвоныя красоўкі. Яго прыкметы: рост каля 165 см, скура смуглявая, вочы блакітнага колеру.

Усіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй пра Максіма, атрад "Сімуран" просіць паведаміць па тэлефоне + 375292321111 або 102.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі