У Мінскай вобласці відэакамеры з'явяцца на 833 аб'ектах
Адзіная сістэма маніторынгу
У Мінскай вобласці відэакамеры з'явяцца на 833 аб'ектах. Гэта аўтазапраўкі, школы, паліклінікі, крамы, кавярні, рынкі, фізкультурна-аздараўленчыя комплексы і паркі.
Пералік аб'ектаў, якія "падлягаюць абавязковаму абсталяванню сродкамі сістэмы відэаназірання за станам грамадскай бяспекі", сваім рашэннем зацвердзіў Мінскі аблвыканкам. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Днямі стала вядома, што відэаназіраннем абсталююць зялёныя зоны на ўскраінах Мінска. Усе камеры відэаназірання ў сталіцы падключаны да адзінай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі. Сілавікі выкарыстоўваюць праграму распазнання твараў для пошуку праціўнікаў рэжыму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.