У мінскіх школах не знайшлі выбуховых прыстасаванняў
Паведамленне пра мініраванне мінскіх школаў не пацвердзілася, заяўляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
Як распавядала Еўрарадыё, а 15-й гадзіне міліцыянты атрымалі на электронную пошту ананімнае паведамленне пра мініраванне пяці ўстаноў адукацыі — гімназій № 2, 11, 38, гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. Ахрэмчыка, школы № 203. Усе яны размяшчаюцца ў Першамайскім раёне сталіцы.
Сапёрна-піратэхнічныя групы абследавалі будынкі і не выявілі там выбуховых прыстасаванняў. Асоба аўтара ілжывага паслання высвятляецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.