У пяці мінскіх школах шукаюць выбухоўку
А 15-й гадзіне 3 лютага невядомыя паведамілі пра мініраванне пяці ўстаноў адукацыі ў Першамайскім раёне Мінска — гімназій № 2, 11, 38, гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. Ахрэмчыка, школы № 203. Паведамленне прыйшло ананімна на электронную пошту, паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі.
На месца выбылі супрацоўнікі міліцыі, была праведзеная эвакуацыя. Працуюць сапёрна-піратэхнічныя групы.
Дарэчы, на мінулым тыдні аналагічныя ананімныя паведамленні паступілі наконт двух універсітэтаў — БДУ і БДУІР. Там выбуховых прыстасаванняў выяўлена не было.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.