Міліцыя: мініраванне двух мінскіх універсітэтаў не пацвердзілася
Паведамленні пра мініраванне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Мінскага лінгвістычнага дзяржаўнага ўніверсітэта не пацвердзіліся. Пра гэта заяўляе ў сваім ТГ-канале прэс-служба сталічнай міліцыі.
"Сапёрна-піратэхнічныя групы абследавалі будынкі, выбуховыя прыстасаванні не выяўленыя. Асоба аўтара ілжывых пасланняў высвятляецца", — кажуць у міліцыі.
Паведамленне пра мініраванне ўніверсітэтаў прыйшло сёння электроннай поштай. З галоўнага корпуса БДУ былі эвакуяваныя супрацоўнікі і студэнты. А вось з "іняза", як паведамляла Еўрарадыё, нікога не эвакуявалі. Там нават не спынілі сустрэчу студэнтаў са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай і міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.