У мінскім касцёле прайшоў ператрус — "Хрысціянская візія"
Архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі / likealocalguide.com
У мінскім архікафедральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі прайшоў ператрус. Здарылася гэта 13-14 ліпеня. Сілавікі нешта шукалі ў плябаніі, паведамляе тг-канал @christianvision са спасылкай на свае крыніцы.
Ператрусу папярэднічалі затрыманне і арышт каталіцкага верніка і выкладчыка катэхізісу Уладзіслава Беладзеда, а таксама адстаўка пробашча, ксяндза Антонія Клімантовіча, якога перавялі ў Заслаўе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.