У модным мінскім бары гарэла ялінка, людзі выбягалі на вуліцу

Пажар у мінскім бары Maslow 6, 9 снежня 2023 года / скрыншот з відэа МНС

Пажар у мінскім бары Maslow 6, 9 снежня 2023 года / скрыншот з відэа МНС / Скрыншот з відэа МНС

У ноч на суботу ў модным мінскім бары Maslow6 — ён знаходзіцца ў цэнтры горада, на вуліцы Інтэрнацыянальнай — здарыўся пажар. На відэа, якое трапіла ў сеціва, бачна, што нехта выносіць торт з феерверкам, пасля чаго ўспыхвае ялінка, і людзі ў паніцы выбягаюць на вуліцу.

У МНС паведамілі, што інцыдэнт адбыўся "праз парушэнне правілаў выкарыстання піратэхнічнага вырабу". У момант пажару ў бары знаходзілася каля 30 чалавек, ніхто не пацярпеў. Прычым, падпаленую ялінку персанал патушыў сам цягам хвіліны, ратавальнікаў для гэтага не выклікалі. Пра інцыдэнт у памяшканні нагадвае толькі толькі закураны агнём столь і прадметы інтэр'еру.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі