У Мінску адбыўся пажар на будынку КДБ (відэа)
Увечары 21 студзеня мінчукі заўважылі агонь на фасадзе будынка КДБ. Па словах відавочцаў, пад дахам загарэўся адзін з ліхтароў падсветкі.
На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Яны патушылі агонь.
Афіцыйных каментароў наконт інцыдэнту няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.