У Мінску асудзілі на 15 сутак мужчыну, які адмаўляўся назваць сваё прозвішча

У Мінску асудзілі на 15 сутак мужчыну, які адмаўляўся назваць сваё прозвішча

У Мінску асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту мужчыну, які адмаўляўся назваць сваё прозвішча. Працэс прайшоў яшчэ 28 сакавіка. Яго абвінавацілі ў непадпарадкаванні міліцыі і ў дробным хуліганстве, інфармуе Радыё Свабода. Адзначаецца, што сваякі асуджанага пацвердзілі, што імя і прозвішча мужчыны Валерый Цімашэнка.

Мужчыну пенсійнага ўзросту затрымалі і збілі на вуліцы ў Мінску 25 сакавіка. У Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ён адмовіўся назваць сваё прозвішча, патрабаваў адваката. За ўпартасць затрыманы атрымаў некалькі мянушак, у тым ліку “Уладзімір Ільіч”. Меркавалася, што “Цімашэнка” — гэта таксама мянушка (пры затрыманым была стужка ў колерах украінскага сцяга), аднак высветлілася, што гэта сапраўднае прозвішча мужчыны.

Міліцыя даведалася прозвішча 28 сакавіка. Як бачым, яго адразу пасля гэтага павезлі суд (не ведаючы яго прозвішча, затрыманага не маглі судзіць).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі