У Мінску Mazda вылецела на сустрэчную паласу — ёсць пацярпелыя
На месцы здарэння
Сур'ёзная аварыя з пацярпелымі адбылася сёння раніцай у Мінску на скрыжаванні вуліцы Ціміразева і МКАД. 20-гадовы хлопец не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу руху. Яго Mazda сутыкнулася з аўтамабілем Volkswagen, які ішоў насустрач, распавялі ва УДАІ Мінгарвыканкама.
І вадзіцеляў, і пасажыраў, якія знаходзіліся ў абодвух аўтамабілях, забралі медыкі. У ДАІ кажуць — для абследавання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.