У Мінску мужчына параніў нажом ахоўніка начнога клуба
У Мінску 40-гадовы мужчына параніў нажом ахоўніка начнога клуба, які месціцца па вуліцы Смаленскай. Здарэнне адбылося а 6-й гадзіне раніцы 28 жніўня. Як інфармуе прэс-афіцэр Партызанскага РУУС сталіцы Наталля Ганусевіч, зламыснік быў у стане моцнага алкагольнага ап'янення, чапляўся да людзей, на заўвагі аховы не рэагаваў. У нейкі момант ён параніў нажом 26-гадовага ахоўніка.
Мужчыну затрымалі яшчэ да прыезду міліцыі. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "замах на забойства". Зламысніку пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Пацярпелы, які атрымаў нажавыя раненні мяккіх тканак грудной клеткі і патылічнай вобласці, шпіталізаваны.