У Мінску нагу дзіцяці заціснула ў дзвярах аўтобуса, выклікалі ратавальнікаў

Нагу вызвалілі пры дапамозе гідраўлічнага інструмента 

Нагу вызвалілі пры дапамозе гідраўлічнага інструмента  / mchs.gov.by

У Мінску нагу дзіцяці заціснула ў дзвярах рэйсавага аўтобуса, выклікалі ратавальнікаў і медыкаў. Як паведамляе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося ўдзень 20 снежня на вуліцы Жылуновіча. Правая нага 9-гадовай дзяўчынкі аказалася заціснутая паміж дзвярыма і падлогай.

Ратавальнікі пры дапамозе гідраўлічнага інструмента вызвалілі нагу дзіцяці. Дзяўчынку, якая была з маці, аглядалі медыкі. На шчасце, ніякіх траўмаў яна не атрымала.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі