У Мінску назвалі лаўрэатаў прэміі Yousmi Media Awards

Цырымонія Yousmi Media Awards адбылася 3 сакавіка ў Ліцэі БДУ. Таямніца вакол прызёраў трымалася да апошняга. Гэта ўжо другая і, як заявілі арганізатары, штогадовая прэмія, якую атрымліваюць лепшыя маладыя медыяжурналісты. Галоўны прыз у памеры $1000 і тытул лепшага вэб-аўтара 2010 года атрымала фатограф Надзея Дзегцярова. Лепшым журналістам-аматарам абралі Людмілу Пракопаву, а журналістам-прафесіяналам — Дар'ю Ліс.

У намінацыях "Лепшы фатограф" узнагародзілі Аляксандру Канончанка і Сяргея Гудзіліна, лепшымі блогерамі сталі Кірыл Каліта і Вольга Пусікава. Лепшы сайт традыцыйнага СМІ — інтэрнэт-версія газеты "Витьбичи", лепшае відэа — Крысціна Карчэўская, а персона года — фатограф Антон Матолька. Прыз глядацкіх сімпатыяў атрымаў журналіст Павал Гаспадыніч.

На жаль, уручэнне прэмій праходзіла без тлумачэнняў: за якія канкрэтна заслугі ўзнагароджваюць пераможцаў, было незразумела. Амаль нікому з прызёраў не было зададзена пытанняў на сцэне, прадэманстравалі толькі працы фатографаў і "Пагоню", якая развесяліла ўсю залю. Арганізацыя прэміі засталася слабой: вядучыя блыталіся ў праграме, а нейкую разнастайнасць унес хіба што Юра Дземідовіч. Выканаўца "Чароўнага трусіка" дапамагаў узнагароджваць лаўрэатаў.

 

 

Прафесійная прэмія ў галіне вэб-журналістыкі, PR і фатаграфіі Yousmi Media Awards ладзіцца Інстытутам журналістыкі БДУ і кампаніяй "Сучасныя медыясістэмы".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі