У Мінску пачалі судзіць Ігара Карнея
Ігар Карней
У Мінску пачалі судзіць былога журналіста Ігара Карнея. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў "экстрэмісцкім фармаванні". Як паведамляе БАЖ, справу разглядае Мінскі гарадскі суд (суддзя — Сяргей Кацэр).
Пад вартай Ігар Карней знаходзіцца ўжо 8 месяцаў. Яго затрымалі ў ліпені 2023-га. Спачатку былі 10 сутак арышту, пасля якіх на волю ён не выйшаў, бо распачалі крымінальную справу. Карнея перавялі з Акрэсціна ў СІЗА. Яму пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 4 гадоў альбо пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 6 гадоў.
Ігар Карней — вядомы беларускі журналіст, яму 56 гадоў. Ён супрацоўнічаў з рознымі СМІ. У апошнія гады Карней працаваў як журналіст-фрылансер. У прыватнасці, пісаў для краязнаўчага сайта. Апрача краязнаўства, захапляўся падарожжамі. Ігара Карнея раней ужо затрымлівалі за тое, што ён браў удзел у адным з маршаў у Мінску ў 2020-м.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.