У Мінску пачаўся суд па карупцыйнай "цукровай справе"

У Мінску пачаўся суд па карупцыйнай "цукровай справе"

У Мінску пачаўся суд па карупцыйнай "цукровай справе". Абвінавачаных 10 чалавек (двое з іх — пад хатнім арыштам). Сярод іх — былыя дырэктары цукровых камбінатаў. Працэс праходзіць у судзе Заводскага раёна.

Пра "цукровую справу" стала вядома ў пачатку 2020 года. Тады зніклі дырэктары чатырох цукровых заводаў — прадпрыемстваў у Гарадзеі (Міхаіл Крыштаповіч), Слуцку (Мікалай Пруднік), Скідалі (Дзмітрый Ягораў) і Жабінцы (Віктар Міронаў). Пасля дырэктараў знік кіраўнік Беларускай цукровай кампаніі Дзмітрый Кірылаў. Пазней стала вядома, што яны затрыманыя. Міхаіла Крыштаповіча знялі ў Гродне з самалёта, які ляцеў у Мюнхен.

4 лютага падчас наведвання Добруша Аляксандр Лукашэнка заявіў, што "яны стварылі ў Маскве "пракладку" — гандлёвы дом" і "паставілі туды сваіх [людзей]", а пасля "з заводаў па дэмпінгавых цэнах прадавалі гандлёваму дому беларускі цукар". Далей павялічвалася цана на цукар і яго прадавалі на рынку, а розніцу, якая атрымлівалася, "хабарамі аддавалі дырэктарам заводаў".Такая была версія Лукашэнкі. Ён яшчэ дадаў, што трапіліся і "з пагонамі людзі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі