У Мінску экстрана прызямліўся самалёт Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільню

Спецтэхніка ў нацыянальным аэрапорце "Мінск" / "Белсат"
Спецтэхніка ў нацыянальным аэрапорце "Мінск" / "Белсат"

У нацыянальным аэрапорце "Мінск" прызямліўся самалёт Ryanair, які выконвае рэйс Афіны — Вільнюс. Па паведамленнях ТГ-каналаў, у бок аэрапорта едзе спецтэхніка.

У прэс-службе аэрапорта журналістам Onliner.by распавялі, што пілоты падалі паведамленне аб мініраванні. У дадзены момант на борце працуюць сапёры, пасажыры праходзяць паўторны дагляд.

Відавочцы кажуць, што ля аэрапорта зараз знаходзіцца шмат машын МНС і хуткай дапамогі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі