У Мінску раз’юшаны дворнік са смеццевым кантэйнерам атакаваў прыпаркаванае аўто

У Мінску раз’юшаны дворнік са смеццевым кантэйнерам атакаваў прыпаркаванае аўто

У Мінску раз’юшаны дворнік са смеццевым кантэйнерам атакаваў прыпаркаваны аўтамабіль. Здарэнне адбылося каля 8-й гадзіны раніцы побач з адным з жылых дамоў па вуліцы Напалеона Орды ў Маскоўскім раёне. Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, да праваахоўнікаў звярнуўся ўладальнік легкавіка. Паводле слоў мужчыны, у акно ён пабачыў, як мужчына ў спецадзенні работніка ЖЭС спачатку нагой, а пасля смеццевым кантэйнерам б’е яго машыну.

Пазней высветлілася, што 38-гадовы дворнік-хуліган быў у стане алкагольнага ап’янення — у яго крыві выявілі больш за 2 праміле алкаголю. Мужчына распавёў міліцыянерам, што яго абурыла паркоўка легкавіка каля пад’езда дома, што перашкаджала вывазу бытавога смецця. Эксперты зафіксавалі ўсе пашкоджанні лакафарбавага пакрыцця на крыле, заднім бамперы, на багажніку.

Як стала вядома, раней дворнік прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за хуліганства. Цяпер жа ў яго адносінах распачалі новую крымінальную справу, яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі