У Мінску судзяць мужчыну за каментары пра тэракт у "Крокусе"

Мужчыну абвінавачваюць адразу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Мужчыну абвінавачваюць адразу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу. / VK

Сёння ў Мінскім гарадскім судзе пачалі разглядаць справу 44-гадовага Рамана Якімёнка, пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". 

Мужчыну абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы), арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).  Суддзёй выступае Вера Галаўкова.

Паводле тэлеграм-канала сілавікоў, Рамана затрымалі ў сакавіку 2024 году за каментары аб тэракце ў падмаскоўным "Крокус Сіці Холе". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі