У сталіцы ў аварыю трапіла маршрутка, пяць пацярпелых
Чарговая аварыя з удзелам маршруткі
У Мінску ў аварыю трапіла маршрутка. Здарэнне адбылося ў сераду каля 15-й гадзіны на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага з вуліцай Шчорса. Як пішуць даішнікі, 58-гадовы кіроўца маршрутнага таксі Fiat, рухаючыся па праспекце, на скрыжаванні працягнуў рух на забараняльны чырвоны сігнал святлафора. У выніку адбылося сутыкненне з аўтамабілем Hyundai, які пачаў рух на дазваляльны сігнал святлафора.
Пяць чалавек (траіх пасажыраў маршруткі, кіроўцу і пасажыра легкавіка) завезлі ў бальніцу для абследавання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.